Новыя паступленні

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

З 24 студзеня ў Сенатарскай зале будзе экспанавацца выстава «Новыя паступленні», якая прадставіць увазе гледачоў творы гродзенскіх мастакоў, што з нядаўняга часу захоўваюцца ў фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Адным з самых цікавых і захапляльных накірункаў дзейнасці музея з’яўляецца збор прадметаў і папаўненне фондавых калекцый. Штогод, пачынаючы з 2012 года, музей набывае самыя лепшыя творы гродзенскіх мастакоў. Ажыццяўленне закупкі дае магчымасць прасачыць за дынамікай развіцця творчага патэнцыялу аўтараў. У выніку такой працы мастацкія калекцыі папаўняюцца новымі прадметамі, якія могуць стаць штуршком для стварэння будучых выстаў і экспазіцый.

Творчыя дасягненні сучасных гродзенскіх мастакоў з’яўляюцца часткай культурнай спадчыны краіны ў цэлым. І зразумела, што існуе неабходнасць у іх захаванні, папулярызацыі і дэманстрацыі. Дзякуючы правядзенню закупкі, працы не з’едуць з краіны і не застануцца невядомымі ў прыватных калекцыях, а захаваюцца ў горадзе, дзе жылі і працавалі іх аўтары, і стануць даступнымі шырокаму колу гледачоў.

Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 30 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля