Каханне спрадвеку

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае вас убачыць новую праграму «Каханне спрадвеку». Унікальны камерны праект на аснове старажытнай беларускай музыкі, створаны сумесна з артыстамі беларускай оперы, напоўнены рамантыкай і тонкай пачуццёвасцю!

У праграме прагучаць творы са сборніка музыкі «Полацкі сшытак» — каштоўнага дыямента нацыянальнай культурнай спадчыны. Знакаміты харэаграфічны спектакль ансамбля «Харошкі» «Па старонках Полацкага сшытка» ўваходзіць у «залаты фонд» калектыву і з’яўляецца адной з яго візітовак.

У «Каханні спрадвеку» ў цэнтры ўвагі — музыка і адзін з найпрыгажэйшых музычных інструментаў — жывы чалавечы голас.

Вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад непаўторных старажытных канцонаў — мілагучных і напеўных, лірычных і гарэзлівых, напоўненых любоўю да жыцця і пяшчотай. Простыя, але адначасова такія вытанчаныя абароты старадаўняй беларускай мовы нікога не пакінуць абыякавым.