18 студзеня у бары Corsar адбудзецца канцэрт гурта Leibonik. Пачатак а 18:00.
Гурт Leibonik — электрычны праект андэграунднага барда і інтэлектуала Сяргея Башлыкевіча, у якім спалучаюцца і самотныя гісторыі сівой даўніны, і перажыванні ды радасці нашых дзён. Адмыслова для гарадзенцаў рыхтуецца праграма з двух частак: першае аддзяленне — больш сур'ёзнае мінорна акустычнае, другое — п'яное мажорна электрычнае. Відавочна адно: пад канец будзе надзвычай горача.
Кошт уваходу — паштоўка (прыдбаць можна ў краме «Адметнасць» па адрасе Кірава, 3 (8,80 руб.), папярэдне і ў дзень выступу.
Інфалінія: +375 (33) 624-70-91.