ART-панарама 2020

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Рэспубліканская выстава «Art-панарама 2020. Маладыя мастакі Беларусі» шосты год прадстаўляе моладзевае мастацтва нашай краіны. Нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю, перанос тэрмінаў правядзення выставы, яна традыцыйна адкрываецца ў Сенатарскай зале.

У выставе прымаюць удзел 30 мастакоў з розных гарадоў Беларусі. Кожны ўдзельнік мае мастацкую адукацыю, многія з’яўляюцца членамі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў», пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Штогод «Арт-панарама» знаёміць з новымі імёнамі, але ёсць мастакі, удзел у выставе якіх становіцца традыцыяй. Маладыя аўтары не былі абмежаваны агульнай тэмай і мелі прастор для самавыяўлення.

На выставе прадстаўлена панарама відаў выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, скульптура, відэа, інсталяцыя, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Кошт билета:

  • Для школьнікаў — 1 руб.
  • для студэнтаў і пенсіянераў — 1,50 руб.
  • для астатніх наведвальнікаў — 2 руб.
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 30 апреля