Дыялог з часам

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Вернісаж персанальнай выставы жывапісу Мікалая Бандарчука.

Бандарчук Мікалай Трафімавіч нарадзіўся 25.10.1952 года ў вёсцы Сярэднія Печы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. З 1965 па 1971 год вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву у горадзе Мінску.

Мікалай Трафімавіч Бандарчук скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Працуе ў станковым жывапісе і ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Удзельнік мастацкіх выставак з 1965 года. Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» з 1985 года.

М.Т.Бандарчук — актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных, міжнародных, замежных выставак. Творы мастака дэманстраваліся ў Беларусі, Расіі, Германіі, Літве, Польшчы, Украіне, Эфіопіі і інш. На творчым рахунку мастака — 17 персанальных выстаў, якія прайшлі ў Гродна (1994, 1997, 2012, 2012, 2013), Гомелі (1998, 2014), Лідзе (2000), Мінску (2003, 2014), Алітусе (Літва, 2012), Мазыры (2013), Светлагорску (2013), Бабруйску (2013), Чычэрску (2014), Лельчыцах (2015), Віцебску (2015).

Мастак быў удзельнікам шматлікіх міжнародных жывапісных пленэраў у Літве, Польшчы, Украіне, Беларусі.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі імя М.Чурлёніса ў Літве, мастацкай галерэі «Арсенал» Беластоцкага ваяводства, Міністэрстве культуры Польшчы, музеі імя І.Я.Рэпіна ў Чугуеве (Украіна), фондзе Саюза мастакоў г. Адэсы (Украіна), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Даніі, Іспаніі, Францыі, Італіі.

М.Т.Бандарчук — лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Выкладчык года» (2005).

Творчая, педагагічная і грамадская дзейнасць мастака Мікалая Трафімавіча Бандарчука з’яўляецца значным укладам у выяўленчае мастацтва Беларусі.

Кошт квітка:

  • дзіцячы — Br10.000;
  • студэнцкі — Br15.000;
  • дарослы — Br20.000.
  • уваход на вернісаж — бясплатны .
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 21 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля