Ад колеру да манахрому

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Ад колеру да манахрому. Сярод мастакоў даўно iснуе традыцыя, год свайго юбілею альбо круглай даты, адзначаць выставай твораў. Гэта свайго рода справаздача мастака, творчы агляд таго, што зроблена. Вiкторыя Iльiна апошнiя некалькi гадоў захапляецца манахромным жывапiсам. Палотны чорна-белага i усiх адценняў шэрага колеру набываюць асаблiвую вартасць. Выкарыстоўвае фактуры, разнастайныя эфекты алейнай фарбы i акрылу, а таксама дынамiчную лiнiю. Толькi цяпер зразумела параду свайго настаўнiка з часоў вучобы — «самая жывапiсная гэта графiка».

Спецыяльна для гэтай выставы мастачка зрабiла некалькi твораў даволi вялiкага памеру, улiчваючы асаблiвасцi нашай выставаянай залы. Трэба, каб палотны добра сябе адчувалi менавiта ў гэтай прасторы. Яна звяртаецца да сваiх улюбных сюжэтаў — гарадскi краявiд, нацюрморт i вобразы вясковага
асяроддзя. Глядачы змогуць павандраваць па вулiцах утульнага невялiчкага мястэчка, зазiрнуць у двары, выйсцi на плошчу, паблукаць па скверы, спусцiцца да рачулкi, пасядзець у кавярнi. Есць тры варыянты «гораду, дзе хочацца жыць». Адзiн амаль што белы, заснежаны. Другi — таямнiчы ў святле начных лiхтароў i агеньчыкаў у вокнах. Ну i летнi, цёплы спакойны, ветлiвы i маляўнiчы. Можна таксама апынуцца ў хвойным лесе, i на прасторы сярод дзьмухаўцоў ды польных кветак.

Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля