Vivat Vita. Выбранае

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў «Vivat Vita. Выбранае».

Арт-фестываль выяўленчага мастацтва, у межах якога адбыліся I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў і выставачны праект «Графіка года», праходзіў у лістападзе-снежні 2020 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» і стаў самай яркай творчай падзеяй мінулага года.

У экспазіцыі выставы «Выбранае» гродзенскія гледачы пазнаёмяцца з лепшымі творамі праектаў «І трыенале жывапісу, графікі і скульптуры» i «Графіка года». Прадстаўлены работы аўтараў розных узростаў, розных жанраў, тэхнік, спосабаў і метадаў мастацкага даследавання жыцця. Аб’яднаны яны агульным дэвізам арт-фестываля — Vivat Vita (Жыве жывое мастацтва), а таксама часавым прамежкам стварэння — апошнія тры гады. Спадзяемся, гледачоў закрануць і прымусяць паразважаць філасофскія і сацыяльныя тэмы твораў: пераасэнсаванне важных вех у нацыянальнай і сусветнай гісторыі, культуры, актуальныя пытанні светабудовы, праблемы экалогіі.

Для мастакоў і мастацтвазнаўцаў, гледачоў такія буйныя калектыўныя выставы — гэта не толькі сапраўднае свята, вынік напружанай творчай працы, сустрэча на адной экспазіцыйнай прасторы розных пакаленняў і светапоглядаў, але і своеасаблівы даследчы зрэз. Такія экспазіцыі дазваляюць убачыць, якія пытанні вырашаюць сучасныя мастакі падчас сваіх творчых эксперыментаў. А для уважлівых і зацікаўленых гледачоў — гэта ўнікальная магчымасць не толькі ў адным месцы пазнаёміцца з лепшымі і найбольш арыгінальнымі творамі, але і паспрабаваць прааналізаваць тое, што зараз хвалюе беларускіх творцаў, наколькі беларускае мастацтва здольна рэагаваць на выклікі часу, ці суадносяцца ідэйныя і тэхнічныя эксперыменты з працэсамі, якія адбываюцца ў
аналагічных відах мастацтва іншых краін.

У экспазіцыі прадстаўлены таксама работы лаўрэатаў І Трыенале жывапісу, графікі і скульпутры Беларускага саюза мастакоў, выбраныя па розных намінацыях, запрошаным журы з мастацтвазнаўцаў. Гран-пры І Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў атрымала мастак-жывапісец Кацярына Сумарава. Пераможцамі ў намінацыі «жывапіс» сталі — Васіль Касцючэнка (1 месца), Таццяна Радзівілка (2 месца), Аляксандр Даманаў (3 месца). Пераможцамі ў намінацыі «графіка» — Юрый Якавенка (1 месца), Юрый Тарэеў (2 месца), Уладзімір Шапавалаў (3 месца). Пераможцамі ў намінацыі «скульптура» — Канстанцін Селіханаў (1 месца), Сяргей Аганаў (2 месца), Аляксандр Сакалоў (3 месца).

Таксама былі вызначаны лепшыя работы праекта «Графіка года». Пераможцамі ў намінацыі «Арыгінальная графіка» сталі — Вера Каўзановіч (1 месца), Уладзімір Рынкевіч (2 месца), Андрэй Савіч (3 месца). Пераможцамі ў намінацыі «Друкаваная графіка» — Марыя Кошалева-Ліхота (1 месца), Андрэй Басалыга (2 месца), Марыя Мароз (3 месца).

Выстава працуе з 11 лютага да 17 сакавіка Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшка, 38, Гродзенская выставачная зала. Штодня з 10:00 да 19:00. Тэлефоны для даведак: +375 (44) 536-57-11; +375 (152) 62-29-82.

Кошт білетаў:

  • Дарослыя — 2,50 р.;
  • Студэнты, навучэнцы — 2,00 р.;
  • Школьнікі — 1,00 р.
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 21 апреля