Маўклівыя сведкі сямейных гісторый

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

З 21 красавіка па 30 чэрвеня ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі працуе выстаўка «Маўклівыя сведкі сямейных гісторый» са збораў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».

Нясвіж быў скарбніцай неацэнных помнікаў гісторыі і культуры, якія збіраліся прадстаўнікамі старажытнага роду Радзівілаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, войн, рэвалюцый большая частка маёмасці была вывезена ў якасці трафеяў. Тым больш каштоўнымі для нас з’яўляюцца нешматлікія захаваныя рэчы — і тыя, якія лічацца творамі мастацтва, і тыя, што выконваюць утылітарныя функцыі.

Шэраг прадстаўленых у экспазіцыі прадметаў мэблі, фотаздымкі маюць непасрэднае дачыненне да Радзівілаў і Нясвіжскага палаца. «Вальтэраўскі» фатэль з «вушкамі», што абараняў сталых людзей ад скразнякоў, «дантэска», «бержэр» — гэтыя базавыя канструкцыі амаль без змен прайшлі скрозь стагоддзі, каб сёння паслужыць асновай як для класічнага, так і для сучаснага дызайну мяккай мэблі.

Выстаўка арганізавана ў межах супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі з Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Нясвіж».

Экскурсійнае абслугоўванне:

  • Дарослыя — 12 рублёў;
  • Школьники, студэнты — 10 рублёў;
  • Група да 25 чалавек.
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 30 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля