Рэтраспекцыя прыгажосці

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

19.01.2017 г. у 17:00 гадзін у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы Андрэя Філіповіча «Рэтраспекцыя прыгажосці».

Аўтар нарадзіўся ў Гродна, скончыў Гродзенскае вучылішча мастацтваў імя Цёткі, мастацкі факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, удзельнік шматлікіх міжнародных і рэгіянальных выставак і пленэраў, творы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях беларускіх і еўрапейскіх.
У лёгкай свабоднай жывапіснай тэхніцы мастак прадставіў свой уласны погляд на існаванне чалавека ў навакольным свеце.

Ён прапануе гледачу прыняць удзел у эмацыянальным дыялогу, які вядзе праз умоўную прастору, што ўбірае ў сябе прыродныя і гарадскія краявіды, рамантычныя жаночыя постаці, ствараючы адметнае эстэтычнае асяроддзе. Вобразы гістарычных асоб уносяць дадатковы інтэлектуальны акцэнт у асэнсаванне духоўнай спадчыны мінулага.

Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 30 апреля