Акварыум

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

1 лютага 2017 года у галерэі «Крыга» (вул.Савецкая, 3) адбудзецца адкрыццё выставы «Акварыум» вядомага гродзенскага мастака Аляксандра Сільвановіча.

Галоўнай тэмай выставы з’яўляецца водная прастора, сімвал, якім прасякнуты большасць работ аўтара. Гэты праект пра гісторыю Беларусі, яе лягенды і паданні, простыя рэчы і космас. Мастак не адлюстроўвае рэальнае асяроддзе, а стварае новы, уласны, непаўторны свет. На выставе можна убачыць таямнічых істот, вялізарных рыб, трапіць у залаты вір, а таксама даведацца, дзе захоўвае свой скарб карэта Напалеона.

Аляксандр прапануе ўвазе глядачоў больш за 20 карцін, створаных у тэхніцы рэльефа і алейнага жывапісу.

Мастак вядзе актыўную выставачную дзейнасць. Персанальныя выставы праходзілі ў Беларусі, Літве, Польшчы, Кіпры, Харватыі і Германіі. Аляксандр Сільвановіч — арганізатар і удзельнік шматлікіх мастацкіх пленэраў.

Карціны мастака знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Полацкай мастацкай галерэі, Гродзенскага гісторыка- археалагічнага музея, Вілейскага краязнаўчага музея і ў прыватных айчынных і замежных калекцыях.

З 1996 года — сябра Беларускага саюза мастакоў.

Выстаўка працягнецца да 1 сакавіка 2017 года. Уваход вольны.

Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля