Замкі Вялікага Княства Літоўскага

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Гродзенская выставачная зала запрашае 20 лютага ў 18:00 на ўрачыстае адкрыццё выставы «Замкі Вялікага Княства Літоўскага».

Вы ўбачыце адноўленыя віртуальна замкі часоў Вялікага Княства Літоўскага. На падставе захаваных старых гравюр, літаграфій, выкарыстання назапашаных архіўных матэрыялаў пра тэрыторыі замкаў, даследаванняў археолагаў Літвы, Беларусі і Украіны прадстаўнікі розных прафесій: мастакі, 3D дызайнеры, гісторыкі, археолагі стварылі замкі у трохмерным малюнку, дакладна і старанна выконваючы ўсе прапорцыі, выкарыстоўваючы кампутарную графіку.

Мы будзем рады бачыць вас у ліку нашых гасцей!

Выстава будзе працаваць з 17 лютага па 5 сакавіка. Наш адрас: вул. Ажэшкі, 38, тэл. +375 (152) 72-07-42.

Графік працы: з 10:00 да 19:00 Выходны — панядзелак.

Кошт квітка:

  • дзіцячы — 1 руб.,
  • студэнцкі — 1,5 руб.,
  • дарослы — 2 руб.
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 21 апреля