Echo

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

«Сучаснае мастацтва, напоўненае творчымі энергіямі мастакоў, генеруе новыя сэнсы, знаходзячы іх ва ўсведамленні феноменаў прасторы — часу з дапамогай пачуццяў, эмоцый і думак, кропак і ліній, плоскасцей і формаў, колераў і гукаў. Мастацтва, як німфа Рэха, у мінулым нярэдка было пазбаўлена ўласнага голасу, магчымасці свабодна прамаўляць, напаўняючы сэнсам сваё існаванне, фармуючы дыялогі паміж светам і сабой. Тысячагоддзі гісторыі трансфармавалі бязмоўе прыроды і горада ў з'яву-імпульс, адзін з асноўных інструментаў навуковага спазнання. Навука часта сутыкаецца са складанасцю апісання свету, няўзгодненасцю тэорый і немагчымасцю эксперыментаў. Сучаснае мастацтва, як рэха, пераадольвае любыя бар'еры, робіць даступнымі для ўсяго чалавецтва накіды будучага, яшчэ ледзь усведамляльныя для навукі. Мастакі-наватары адкрываюць актуальныя далягляды аб'ектыўнага Сусвету, аперуючы фактамі суб'ектыўнай сучаснасці, абапіраючыся на перфарматыўныя практыкі і правакатыўныя даследаванні традыцый. Працэс з’яўлення твора — імгненне, вокамгненнае адкрыццё, падсвядомае прадбачанне; магчымасць адлюстраваць/пазначыць глыбіню і важнасць сусветных універсалій для «заўтра» праз перажыванні невялікага адрэзку часу «учора» ці «сёння». Прайшоўшы ўслед за мастакамі-удзельнікамі праекта і прызнаўшы ўнікальнасць лакальнага «сёння», мы зможам навучыцца самастойна адчуваць «заўтра», і, пераадолеўшы вымушанае бязмоўе постіндустрыяльнай адзіноты, адкрыта і раўнапраўна загучаць у маналогу Сусвету».

Тарас Кучынскі-Паравы, куратар праекта

У кастрычніку 2014 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па ініцыятыве студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства (выяўленчае мастацтва)» было створана творчае аб'яднанне «Студэнцкі цэнтр сучаснага мастацтва «Alla prima» (СЦСМ).

Творчае аб'яднанне «Студэнцкі цэнтр сучаснага мастацтва Alla prima» лічыць сваімі асноўнымі мэтамі знаёмства гледача з актуальнымі тэндэнцыямі і працэсам стварэння сучаснага мастацтва і дызайну з дапамогай сучасных мастацкіх формаў і сродкаў; падтрыманне прагрэсіўных мастацкіх традыцый і эксперыментальных творчых тэндэнцый акадэмічнай адукацыі.

Непасрэдным куратарам прэзентаванага праекта «Рэха» з'яўляецца Тарас Кучынскі-Паравы, студэнт чацвёртага курса спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства (выяўленчае мастацтва)» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кіраўнік куратарскай групы Студэнцкага цэнтра сучаснага мастацтва Alla prima Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, аўтар рэспубліканскіх і міжнародных студэнцкіх выставачных праектаў.

Выставачны праект уключае творчыя працы студэнтаў акадэміі і яе выкладчыкаў.
Удзельнікі праекта: Сяргей Ашуха, Міхаіл Баразна, Павел Грабеннікаў, Вадзім Дазмораў, Кацярына Кенігсберг, Тарас Кучынскі-Паравы, Кацярына Крыштопік, Раман Саковіч, Алена Русакевіч, Кацярына Шымановіч, Фёдар Шурмелёў.

Адкрыццё адбудзецца 23 лютага ў 16:00.

Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 21 апреля