Рукатворныя цуды

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

25 студзеня 2022 года ў 15:00 у выставачнай зале ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» адбудзецца адкрыццё справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў «Рукатворныя цуды» філіяла «Цэнтр рамёстваў «Спадчына» ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры».

У экспазіцыі выстаўкі будзе прадстаўлена больш за 150 работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва кіраўнікамі і ўдзельнікамі студый Цэнтра рамёстваў, а таксама ўдзельнікамі народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў «Гарадзенскі каларыт».

Асаблівае месца на выстаўцы аддадзена работам народнага майстра Дамінікі Кавалёнак, якая з’яўляецца носьбітам элемента гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Гродзенскія велікодныя вербы.

Беларускае мастацтва саломапляцення прадстаўлена вырабамі вядомага майстра саломапляцення Наталлі Кірко і ўдзельнікамі студыі «Саламяны цуд».

Экспазіцыю выстаўкі дапоўняць лепшыя работы вядомых Гродзенскіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля