Літва. Нацыянальныя касцюмы. Гарадзішчы ў фатаграфіях

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

На выставе будуць прадстаўлены працы вядомага літоўскага фатографа, мастака FIAP Альбертаса Швенчыёніса — больш за 20 фатаграфій старажытных гарадзішчаў.

На літоўскай зямлі захавалася каля 900 гарадзішчаў, датаваных перыядам ад эпохі бронзы да XIII–XIV стст. Унікальныя гарадзішчы — створаныя ў старажытнасці абарончыя ўмацаванні — культурна-гістарычная спадчына і гонар Літвы.

Гарадзенцы і госці горада змогуць таксама пазнаёміцца з мастацтвам традыцыйнага літоўскага касцюма. Сёння нацыянальны касцюм з'яўляецца важным сімвалам нацыі, доказам майстэрства нашых продкаў, адлюстраваннем іх успрымання прыгажосці. На выставе будуць прадстаўлены нацыянальныя касцюмы (паўсядзённае і святочнае жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне) пяці этнаграфічных рэгіёнаў Літвы: Аукштайціі, Жамойтыі, Сувалкіі, Дзукіі і, так званай, Малой Літвы (Клайпедскі раён).

Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 21 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля