Адкрыццё святой прыгажосці

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Прадстаўленыя на выставе работы аб’ядноўвае адна агульная тэма — тэма хрысціянскай духоўнасці.

Выстава ўключае калекцыю гравюрных дошак на медзі ХІХ ст. з выявамі сцэн Старога і Новага Запаветаў. Выкананыя ў люстраным адбітку металічныя матрыцы адкрываюць таямніцу нараджэння вобразу. Экскурсіі праводзяцца з інтэрактыўным блокам — можна будзе адчуць сябе майстрам-друкаром, зрабіць адбітак на паперы.

Асобны раздзел выставы складае італьянская рэпрадукцыйная гравюра ХІХ ст. у тэхніцы афорта, які быў упадабаным жанрам для многіх вялікіх мастакоў. Прадстаўленыя работы выкананы па творах славутых жывапісцаў Рэнесансу і Барока. Іх адрознівае высокае майстэрства валодання разцом, бездакорная тэхніка і вытанчанасць выканання рысунка.

У межах адкрыцця 28 лістапада 2017 г. у 17:00 выставы адбудзецца адкрытая лекцыя мастака-графіка Юрыя Якавенкі.

Кошт:

  • для навучэнцаў — 1.50 руб. (з інтэрактыўным блокам — 2 руб.),
  • для студэнтаў — 1.80 руб,
  • для дарослых — 2 руб.
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 21 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля