Гродна сам і пра сабе

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Наш горад натхняў і працягвае натхняць на творчасць многія пакаленні мастакоў. Нездарма самая першая выява беларускага горада – гравюра «Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве», зробленая мастакамі Гансам Адэльгаўзерам і Мацеем Цюнтам у 1567–1568 гг. Творцаў у нашым горадзе натхняе ўсё: магутны Нёман, старыя гродзенскія замкі, Каложская царква, вулачкі гістарычнага цэнтра.

Гэтая выстаўка прадстаўляе сабой своеасаблівы летапіс Гродна за апошнія сто гадоў, створаны мастакамі, якія жылі ў нашым горадзе або наведвалі яго, пачынаючы з 1920-х гадоў. Вы зможаце ўбачыць каля пяцідзесяці работ больш чым дваццаці мастакоў. Экспазіцыя дапоўнена кнігамі і часопісамі з выявамі Гродна, старымі літаграфіямі і паштоўкамі.

Пазнаёміцца з біяграфіямі мастакоў, работы якіх прадстаўлены на выстаўцы, можна з дапамогай пададзены ніжэй QR-код. Па QR-коду можна таксама ўбачыць, як выглядае гэтая частка горада зараз.

Уваходны білет для школьнікаў — 1,5 руб, для навучэнцаў ССНУ, студэнтаў ВНУ, пенсіянераў — 2 руб, для астатніх наведвальнікаў — 3 руб.

Тэл.: +375 (33) 325-00-58.

Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля