Партрэты рэчаў

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Выстава «Партрэты рэчаў» рэалізавана з нагоды 55-годдзя Гродзенскай выставачнай залы і ўключае мастацкія работы гродзенскіх творцаў, у якіх праз
выявы звычайных прадметаў глыбока раскрываецца не толькі ўнутраны свет асобы мастака, але часта і духоўная напоўненасць і рэальныя сведчанні цэлай

эпохі. Своеасаблівыя «партрэты» рэчаў прымушаюць гледача любавацца тымі простымі і звыклымі аб’ектамі рэчаіснасці, на якія ў паўсядзенным жыцці часта не звяртаецца ўвага. У большасці твораў складаныя сюжэтныя і вобразныя рашэнні пашыраюць жанравыя рамкі нацюрморта, па-майстэрску адлюстроўваючы светапогляднае шматгалоссе навакольнага жыцця.

Экспазіцыя мае рэтраспектыўны характар і прадстаўляе працы з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, з прыватных калекцыі і
асабістых зборах гродзенскіх мастакоў.

Кошт бiлетаў:

  • дарослыя — 3 руб.;
  • студэнты, навучэнцы — 2,50 руб.;
  • школьнiкi — 1,50 руб.;
  • дзецi да 7 гадоў, iнвалiды першай i другой групы, удзельнiлi ВАВ — бясплатна.

Тэлефоны для даведак: +375 (29) 549-79-05, +375 (152) 62-29-82.

Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля