World Press Photo

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Выстава паказвае вынікі штогадовага конкурсу «Сусветнае прэс-фота», які сёлета ладзіцца 62-гі раз. Конкурс адзначае прафесійных фатографаў за найлепшыя кадры — асобныя здымкі або серыі, — зробленыя імі на патрэбу візуальнай журналістыкі ў папярэднім годзе.

Сёлета 4738 фатографаў з 129 краінаў падалі на конкурс 78 801 фатаграфію. Візуальныя гісторыі ацэньваюцца паводле наступнага крытэру — дакладнае, сумленнае і пераканаўчае адлюстраванне нашага свету. Працы мусяць адпавядаць нормам этыкі, а фота пераможцаў праходзяць строгую праверку на праўдзівасць. Гэта гарантуе дакументальную дакладнасць сцэнаў, сведкам якіх зрабіўся фатограф.

У 2019 годзе выставу «Сусветнае прэс-фота» ўжо шосты раз прымае Беларусь (апошнія чатыры гады афіцыйным партнёрам праекту выступае культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ). Экспазіцыя арганізавана у партнёрстве з Цэнтрам гарадскога жыцця (Гродна) пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 30 апреля