Зямля паэтаў і майстроў

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

26 лістапада ў выставачнай зале ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» адбудзецца адкрыццё справаздачнай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Зямля паэтаў і майстроў» аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліцкага Дома рамёстваў.

На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 работ вядучых майстроў і мастакоў Карэліцкага раёна, выкананых у розных тэхніках традыцыйнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: саломапляценне, мастацкая кераміка, выцінанка, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, разьба па дрэве, батык, жывапіс і аўтарская лялька.

Разам з тым, наведвальнікі выстаўкі змогуць акунуцца ў паэтычны свет, створаны таленавітымі аўтарамі карэліцкай зямлі. Іван Жук, Іван Вярбіцкі, Мікалай Бусько, Галіна Калтунова і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Рэчанька», што дзейнічае пры раённай газеце «Полымя», праз свае зборнікі пазнаёмяць экскурсантаў з прыгажосцю малой радзімы.

Выстаўка працуе з 26 лістапада і да канца 2019 года.

Кантактныя тэлефоны: +375 (152) 68-79-34, +375 (152) 62-37-92, +375 (152) 62-37-84.

Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Я слышу сердцем. Афиша выставок
до 21 апреля