Мастацтва выцiнанкi

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Напярэдадні Божага Нараджэння ды Калядаў, 19 снежня, у музеі Гiсторыi рэлiгii адкрываецца выстава «Maстацтва Karpiniai / Menas выцінанкі».

На Раство Хрыстова ў ХIX – першай палове ХХ стагоддзя было прынята ўпрыгожваць жыллё ажурнымі ўзорамі з паперы. Выразаныя, выбітыя з белай, чорнай ці каляровай паперы ўзоры называлі выцінанкамі. У беларусаў і літоўцаў традыцыі выцінанкі вызначаюцца адзінствам тэхналогій. На выставе будуць прадстаўлены вырабы майстра з Літвы Дыяны Лукашунайце, якой нададзены статус творца мастацтва, мінскіх майстроў Валерыя Слюнчанка, Вольгі Зяноўкі, а таксама майстроў Гарадзеншчыны — Наталлі Чырвонцавай, Аляксандра Аўчыннікава, Валянціны Волах, Станіслава Муліцы, Святланы Сярпейкі і Наталлі Клімко.

Усе працы аб’ядноўвае адно з галоўных хрысціянскіх святаў — Раство Хрыстова, безумоўнымі атрыбутамі якога з’яўляюцца Віфлеемская зорка, анёлы і, бясспрэчна, ёлка, якая сімвалізуе веру хрысціян у прыход Збавіцеля, будучае Уваскрэсенне і вечнае жыццё.

У сваіх творах майстры закрануць тэму старажытнага свята Калядаў — перамогі святла над цемрай, а таксама традыцыйнага для гэтых святочных дзён лялечнага тэатра — батлейкі. Батлейка магла быць з лялькамі трысцінкавымі, лялькамі–«пятрушкамі», лялькамі–марыянеткамі і ценявая батлейка — з лялькамі, выразанымі з паперы.

Уваход на выставу вольны.

Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 30 апреля