Вытокі натхнення

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

З 3 па 22 сакавіка пройдзе выстава майстроў народнай творчасці і майстакоў «Вытокі натхнення». Разьба па дрэве, вышыўка, кераміка, кавальства, жывапіс i шмат іншых накірункаў мастацтва прадстаўлены на выставе “Вытокі натхнення” Народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і майстакоў «Гарадзенскі каларыт». З натхненнем і майстэрствам ў выставе прынялі ўдзел больш за 100 аўтараў. Сярод удзельнікаў ёсць як даўно вядомыя майстры, так і новыя імены тых гродзенцаў, якія толькі спасцігаюць асновы майстэрства.

Усе выстаўленыя работы зроблены сваімі рукамі, а таму унікальныя і непаўторныя. Выстава «Вытокі натхнення» не пакіне абыякавымі наведвальнікаў і прыцягне іх увагу да шматграннага свету мастацтва.

Урачыстае адкрыццё пройдзе 3 сакавіка ў 17:30.

Выстава будзе працаваць з 3 па 22 сакавіка. У дзень адкрыцця выставы ўваход бясплатны!

Кошт уваходнага білета:

  • Дарослы білет — 2,5 руб.
  • Студэнцкі — 2 руб.
  • Дзіцячы — 1 руб.
  • Дзеці да 7 гадоў, ветэраны працы, вайскоўцы, інваліды, удзельнікі ВАВ, удзельнікі Афганскай вайны, асобы пацярпелыя пры аварыі на Чернобольской АЭС — бясплатна
Лирика Кимоно. Афиша выставок
до 27 апреля
Палессе. Афиша выставок
Выставочный зал 2,00 − 4,00 р
до 30 апреля
Жывапісанне. Афиша выставок
Новый замок 1,00 − 2,00 р
до 28 апреля