Літаратурны фэст «Пера-k-лад»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Літаратурны фэст «Пера-k-лад» пройдзе ў гарадзенскай этнакраме «Цудоўня» 16 чэрвеня.

У праграме — прэзентацыя кніг найвядомейшых сусветных пісьменнікаў у беларускім перакладзе, вершы, музыка.

Марыя Мартысевіч прадставіць кнігі серыі «Амерыканка» і ў прыватнасці раман канадскай пісьменніцы Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда».

Перакладчыца Надзея Кандрусевіч прадставіць новыя кнігі шведскай дзіцячай пісьменніцы Юі Вісландэр «Мама Му паранілася» і «Крумкач кажа нельга!» ад новага дзіцячага выдавецтва «Коска», а таксама кнігу шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю».

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч зачытае ўласныя вершы і прэзентуе пераклады паэзіі ірландца Ўільяма Батлера Ейтса і ўкраінца Сяргея Жадана.

Музычны госць — гарадзенец Алесь Дзянісаў. Музыка выканае песні на вершы Ейтса.

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Дзе: этнакрама «Цудоўня» (Гродна, вул. Кірава, 3).

Уваход вольны!

Падрабязнасці ў суполках Вконтакте і Facebook.