Гісторыі існуюць з тых часоў, як мы навучыліся размаўляць. Гісторыі прымушаюць нас плакаць, смяяцца або суперажываць. У пошуках добрай гісторыі мы чытаем блогі і медыя, дзякуючы ёй выбіраем “свае” брэнды. А што, калі вам не трэба слухаць гісторыю - вам трэба яе расказаць? Як прыцягнуць увагу да хвалюючай вас праблемы і дапамагчы яе вырашыць? Знайсці аднадумцаў і партнёраў?
Ініцыятыва HrodnaMediaRoom запрашае гарадзенцаў у Школу сацыяльнага сторытэлінга MediaPro.
На працягу года мы будзем авалодваць мастацтвам сторытэлінга і яго інструментамі разам з прызнанымі медыяпрафесіяналамі.
Як і дзе шукаць герояў і тэмы, якія чапляюць;
Як эфектна данесці сваю думку, каб вас пачулі.
*Вы навучыцеся:
распавядаць гісторыі з дапамогай фота, відэа і аўдыё;
авалодаеце інструментамі візуалізацыі дадзеных, прасоўвання і SMM.
А таксама пазнаёміцеся з цікавымі асобамі, якія змяняюць жыццё ў нашым горадзе да лепшага, і знойдзеце аднадумцаў.
Школа MediaPro — праект, які рэалізуецца ў Гродне і Мінску ў партнёрстве HrodnaMediaRoom (Гродна), Association "New Group" (Мінск) і глабальнай прафесійнай сеткай Digital Communication Network. Больш - на старонцы-візітоўцы Школы ў Гродне:
http://hrodnamediapro.tilda.ws/