Прэзентацыя кнігі «Горад адзін, успаміны розныя»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

16 студзеня ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца прэзентацыя кнігі пра стары Гродна «Горад адзін, успаміны розныя».

Кніга, у якой даўні Гродна паўстае ва ўспамінах яго жыхароў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў 1930-40-я. Яны — апошнія сведкі горада, які змяніўся назаўсёды. У кнізе змешчаныя 16 гісторый-успамінаў і больш за 30 старых фотаздымкаў з прыватных архіваў гродзенцаў.

Больш за год журналіст Руслан Кулевіч збіраў успаміны пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і час Другой сусветнай вайны. З гэтых размоў паўстаў цыкл артыкулаў, а цяпер і папяровае выданне. Усе запісы размоў прайшлі рэдактуру, каб выявіць самае цікавае і ў даступнай форме, зразумелай нават не для спецыялістаў, паказаць вобразы даўняга Гродна.

Гэта кніга — адна з апошніх спробаў захаваць успаміны пра горад даваенных часоў і гадоў акупацыі. Герояў, якія маглі б пра тыя падзеі расказаць, робіцца ўсё менш. Не выключана, што ўжо праз год-два такую ж кнігу напісаць не атрымаецца.

Иллюзионное шоу Ильи Кахновича. Другие мероприятия
OldCity 19,00 − 50,00 р
до 28 апреля
Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р
Цирк-шапито «Арлекин». Другие мероприятия
пр-т Космонавтов 18,00 − 35,00 р
до 2 мая
Тайны Города. Другие мероприятия
Гродно 48,00 − 55,00 р
до 30 апреля
Вэст Таун Кап. Другие мероприятия
ТРЦ Triniti вход свободный
20 апреля
Alter Ego. Другие мероприятия
27 апреля — 1 мая
9 мая. Программа. Другие мероприятия
Гродно вход свободный
9 мая