Творчая сустрэча з Зьмітром Бартосікам

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Запрашаем на творчую сустрэчу з бардам і публіцыстам Зьмітром Бартосікам.

Зьміцер Бартосік, нястомны вандроўнік, адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці з нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя,страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя познесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў. А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і вы, удзельнікі творчай вечарыны Зьміцера Бартосіка.

Иллюзионное шоу Ильи Кахновича. Другие мероприятия
OldCity 19,00 − 50,00 р
7 — 28 апреля
Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р
Тайны Города. Другие мероприятия
Гродно 48,00 − 55,00 р
до 31 марта
Alter Ego. Другие мероприятия
13 — 27 апреля