Як напісаць найлепшы сцэнар у жыцці? Інтэнсіў Андрэя Курэйчыка

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

У суботу, 16 сакавiка, у Гродне пройдзе інтэнсіў аднаго з самых паспяховых сцэнарыстаў СНД Андрэя Курэйчыка «Як напісаць найлепшы сцэнар у жыцці?».

Андрэй Курэйчык — прадзюсар, рэжысёр, сцэнарыст больш за 30 кінапраектаў, фільмы якога сабралі больш за 150 мільёнаў даляраў у пракаце. На думку аўтарытэтнай кампаніі Movie Research Андрэй Курэйчык прызнаваўся самым паспяховым сцэнарыстам СНД. Уладальнік шматлікіх драматургічных прэмій. Выкладаў у UCLA (Лос-Анжэлес, ЗША), Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва (ГІТІС), Універсітэце горада Лідс (Вялікабрытанія).

16 гадоў кінадосведу, праца з лепшымі прадзюсарскімі кампаніямі і рэжысёрамі СНД над карцінамі «Рух уверх», «Ёлкі», «Любовь-Морковь» і ўласны прадзюсарскі вопыт зараз «утрамбаваныя» у аўтарскі інтэнсіў «Як напісаць найлепшы сцэнар у жыцці?», які Андрэй Курэйчык праводзіць у Мінску.

Што будзе на інтэнсіве?

  • 8 гадзін навучання сцэнарнаму майстэрству ад прафесіянала;
  • аўтарскія напрацоўкі і вопыт сцэнарыста, аўтара больш за 30 праектаў, у тым ліку «Рух уверх», «Ёлкі», «Любовь-Морковь», «Вышэй за неба»;
  • хатняе заданне са зваротнай сувяззю.

Каму будзе цікавы інтэнсіў? Творчым і матываваным, тым, хто любіць тэатр і кіно, хоча зразумець, як рэальна пішуцца кінасцэнары, як адбіраюцца і развіваюцца ідэі, хто хоча зразумець межы сваёй фантазіі і развіць сваё крэатыўнае мысленне, для каго самаразвіццё — гэта не пусты гук.

Удзел — платны. Запіс праз hrodnamediaroom@gmail.com або па тэлефоне +375 (29) 283-60-04.

Такая магчымасць для гарадзенцаў з'яўляецца ўпершыню, спяшайцеся запісацца!

9 мая. Программа. Другие мероприятия
Гродно вход свободный
9 мая
Иллюзионное шоу Ильи Кахновича. Другие мероприятия
OldCity 19,00 − 50,00 р
до 28 апреля
Alter Ego. Другие мероприятия
27 апреля — 1 мая
Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р
Тайны Города. Другие мероприятия
Гродно 48,00 − 55,00 р
до 30 апреля
Цирк-шапито «Арлекин». Другие мероприятия
пр-т Космонавтов 18,00 − 35,00 р
до 2 мая