Прэзентацыя кнігі Ларысы Геніюш «... унукам. Вершы і лісты без цэнзуры» адбудзецца 16 лютага а 14:00.
Мерапрыемства пройдзе з удзелам унука паэткі — Міхася Геніюша і ўкладальніка кнігі Глеба Лабадзенкі.
Ідэя выдаць такую кнігу прыйшла ў размове з Міхасём Геніюшам — унукам паэткі, які жыве ў Беластоку. Менавіта Міхасю Ларыса Антонаўна прысвяціла кнігу «Казкі для Міхаські», якая выйшла ў 1972 годзе.
Міхась паказаў лісты ад бабулі. І тут чакала сенсацыя — кожны ліст быў багата аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. З аркушаў на нас глядзяць зайчыкі, вавёрачкі, сабачкі, мядзведзікі... Непублікаваныя раней вершы захоўваюцца ў сям'і Геніюшаў, а таксама ў фондзе Ларысы Геніюш бібліятэкі Акадэміі навук Беларусі. Нават дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш былі напоўненыя празрыстымі алегорыямі і вобразамі, якія вельмі часта нагадвалі пра рэчаіснасць.