Прадмова

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
«Прадмова» ляціць у Гародню!

Фестваль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў Менску. Праграма насычаная выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе.

16 сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця высадзіцца кампанія менскіх творцаў: мастак Павел Татарнікаў і культуролаг Максім Жбанкоў, філосафы Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч, гісторыкі Алесь Пашкевіч, Алесь Белы і Антон Рудак, а таксама паэткі і паэты Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Іаанна Владыка, Таццяна Нядбай. Вядома ж, далучацца і гарадзенскія аўтары, а напрыканцы ўсіх ахіне сюррэальная музыка .K

Выдаўцы Галіяф Гандляровіч, Акадэмічная Кніга, Выдавецтва «Янушкевіч», Spadar Arche, Роман Цимберов разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.
Ад дзіцячых чытанак да філасофскіх лекцый — сваю інтэлектуальную кнігу знойдзе кожны!

Глядзіце праграму і абірайце, што вам па душы:

  • 11:00 Дзіцячая праграма праекту «ЗаЧтение» (для дзяцей ад 4 да 7 гадоў): гучна чытаем любімыя кніжкі;
  • 12:10 Прэзентацыя самай тытулаванай кнігі казак «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка» з удзелам мастака Паўла Татарнікава;
  • 12:30 «Прыватная гісторыя кнігі»: аўтарка Ганна Янкута пра таямніцы стварэння выданняў (+аўтограф-сесія);
  • 13:10 «Супольнасці XXI стагоддзя»: лекцыя філосафкі Вольгі Шпарагі і прэзентацыя яе кнігі «Супольнасць пасля Халакосту» (+аўтограф-сесія);
  • 14:00 «Белкульт і як з гэтым жыць»: інтэлектуальны стэнд-ап культуролага Максіма Жбанкова;
  • 14:40 «Філосаф думае Беларусь»: размова з Валянцінам Акудовічам;
  • 15:20 «Гісторыя – папулярная або «навуковая»?» – дыскусія гісторыкаў Алеся Краўцэвіча, Алеся Пашкевіча, Алеся Белага, Антона Рудака ды іншых;
  • 16:50 Андрэй Кірэй: акустыка;
  • 17:20 «Танцы над горадам» з пісьменнікам Уладзімірам Арловым (у 16:40 - аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава);
  • 18:00 Андрэй Хадановіч з вершамі і перакладамі;
  • 18:40 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Даша Бялькевіч, Іаанна Владыка, Антон Рудак, Таццяна Нядбай ды іншыя;
  • 20:00 Музычны сэт tochka K;
  • 20:40 Закрыццё фэста.
Тайны Города. Другие мероприятия
Гродно 48,00 − 55,00 р
до 31 марта
Alter Ego. Другие мероприятия
13 — 27 апреля
Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р
Иллюзионное шоу Ильи Кахновича. Другие мероприятия
OldCity 19,00 − 50,00 р
7 — 28 апреля