Дыскусія даследчыкаў: Гродна ў пошуках Айчыны

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Канец Першай сусветнай вайны прынес для маленькай, правінцыйнай Гародні спадзяванне на хуткае сканчэнне нямецкай акупацыі і паставіў перад шматпакутным насельніцтвам горада пытанне: да каго будзе належыць гэты край зараз? Альтэрнатыў было некалькі. Ужо існавала Літоўская дзяржава, да якой Гродна фармальна адыйшоў па ўмовах Берасцейскага міра. Аб сваім гістарычным праве на спадчыну Рэчы Паспалітай узгадала адраджоная Польшча. Не збіралася адмаўляцца ад Паўночна-Заходніх губерній і Расея, якая з такімі цяжкасцямі русіфікавала іх на працягу апошняга стагоддзя. А былі яшчэ бальшавікі, для якіх Гародня з’яўлялась толькі чарговай прыступкай на іх шляху да Сусветнай рэвалюцыі. Беларуская Народная Рэспубліка ў гэтым спісе заставалася ці не на апошнім месцы. Аб тым, што ўжо як поўгады існуе Беларуская дзяржава, шмат хто з гарадзенцаў на той час нават і не здагадваўся.

У выніку, 28 красавіка 1919 года ў Гародню ўвайшлі польскія рэгулярныя часткі. У гэты ж дзень Центральная Беларуская Рада Гарадзеншчыны звярнулась з адозвай «Да беларускага народу».

Даследчыкі Анджэй Пачобут і Андрэй Чарнякевіч запрашаюць 24 красавіка, каб узгадаць падзеі, якія сто год назад вызначылі далейшы лёс нашага горада і прапанаваць свой погляд на іх з перспектывы сённяшняга дня.

Alter Ego. Другие мероприятия
13 — 27 апреля
Тайны Города. Другие мероприятия
Гродно 48,00 − 55,00 р
до 31 марта
Иллюзионное шоу Ильи Кахновича. Другие мероприятия
OldCity 19,00 − 50,00 р
7 — 28 апреля
Зоопарк. Другие мероприятия 1
Зоопарк 6,00 − 8,00 р