четверг, 2 февраля | Центр ремёсел «Наследие» | 3,00 − 5,00 р. | 18:00 |
Фiлiял Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры «Цэнтр рамёстваў «Спадчына» запрашае вас 2 лютага 2023 года ў 18:00 на спектакль лялечнага тэатра «Батлейка» па матывах казкі У. Караткевіча «Вужыная каралева».
Традыцыйны фальклорны сюжэт казкі аўтар напоўніў арыгінальнымі вобразамі і дэталямі. «Вужыная каралева» прагучыць на беларускай мове. Глядач не застанецца абыякавым да лёсу герояў і акунецца ў атмасферу захапляльнага беларускага фальклору.
Тэлефон для запісу: +375 (162) 68-38-21.