У Латгаліі (Латвія) завершаныя здымкі фільма «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы.
Дзеянне гістарычнай драмы, заснаванай на аднайменнай аповесці Васіля Быкава, адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі.
Працаўніка з абслугоўвальнага персаналу чыгункі Сушчэню несправядліва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыязджаюць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго. У спадзяванні давесці сваю невінаватасць Сушчэня спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах.
budzma.org
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.