Сёння Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2012 в 12:38
Поделиться
Отправить
Класснуть

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999 годзе ў памяць пра студэнтаў, якія загінулі ў Бангладэшы, абараняючы права навучацца на роднай мове.

Каля паловы моваў Зямлі знаходзяцца пад пагрозай знікнення. ЮНЭСКА якраз і заклікае ў гэты дзень згадаць пра іх. Нагадаем, паводле апошняга перапісу насельніцтва, беларускую мову назвалі роднай 5 мільёнаў 58 тысяч альбо 60% жыхароў нашай краіны. Аднак размаўляе на ёй толькі палова з іх.

Калі ў Мінскай вобласці беларускую мову лічаць роднай каля 70% насельніцтва, то ў іншых рэгіёнах — крыху больш за 50%.

З 45 тысячамі дашкольнікаў (12%) ва ўстановах дашкольнай адукацыі выхавацелі размаўляюць па-беларуску. 18% (164 тысячы) беларускіх школьнікаў вывучаюць усе прадметы на беларус кай мове. Толькі для 1600 навучэнцаў (1%) беларуская мова ў якасці мовы навучання захоўваецца ва ўстановах спецыяльнай сярэдняй адукацыі. У ВНУ па-беларуску навучаецца 4200 студэнтаў — 0,9%, піша s13.ru.

У нашай краіне і ў замежжы працягнецца традыцыйная беларуская дыктоўка, піша Еўрарадыё.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.