Выстава Адрэя Стурэйкі у Крыге

17 марта 2012 в 14:44 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить
Стурэйка Андрэй
СТУРЭЙКА АНДРЭЙ
Нарадзіўся 1 красавіка 1959 гада ў горадзе Віцебску. У 1985 году
скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. С. М. Кірава,

мастацка-графічны факультэт. З 1985 года жыве ў горадзе Гродна. З 1985 па 1990 год працаваў выкладчыкам у сярэдняй школе № 16 г. Гродна.

З 1990 гада працуе выкладчыкам у мастацкай школе г. Гродна. Сябра
ТАВАРЫСТВА ПОЛЬСКІХ МАСТАКОЎ ЗВЯЗА ПАЛЯКАЎ НА БЕЛАРУСІ з 2000 г.

Персанальныя выставы:

  • Рэспубліка Беларусь г. Гродна, Галерэя Тызенгаўз, сакавік 2005 г.
  • Рэспубліка Беларусь г. Гродна, Галерэя Тызенгаўз, сакавік 2006 г.
  • Рэспубліка Беларусь г. Гродна, Галерэя Тызенгаўз, сакавік 2009 г.
  • Рэспубліка Беларусь г. Віцебск, Цэнтр сучаснага мастацтва, жнівень 2009 г.
  • Рэспубліка Польшча г. Беласток, Хата культуры, снежань 2010 г.


Удзельнік групавых выстаў у Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне. Удзельнік міжнародных плэнэраў у Беларусі, Польшчы, Літве. Працы А. Стурэйка знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Ізраілю, ЗША, Шрі-Ланка.

Адкрыццё выставы 17 сакавіка ў 16 гадзін. Шчыра запрашаем!

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.