16 красавіка адбудзецца адкрыццё выставы Сяргея Грыневіча «Жаночы кантэкст 2»

Поделиться
Класснуть
Отправить

16 красавіка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Сяргея Грыневіча «Жаночы кантэкст 2» ў Гродзенскай выставачнай зале.


Гэта спроба стварыць суб’ектыны візуальны погляд на ўнутраны свет жанчыны. Сучасны свет — неспрыяльнае асяроддзе для ўнутранай канцэнтрацыі і веры ў сябе. Тое, што думаюць пра насіншыя, часта падаецца нам больш важкім, чым тое як мы самі ўспрымаем сябе, нашы візуальныя вобразы пераконваюць нас больш, чым звычайны позірк у люстэрка.

Сучасны свет поўны гаджэтаў, прыладаў і праграм , створаных для спрашчэння камунікацыі паміж людзьмі. Але гэта спрашчэнне вядзе да тыпізацыі і асераднёнасці зносін. Сёння вельмі складана знайсці сябе, спыніцца і паглядзець углыб, зняць з сябе павярхоўную мішуру і агаліць свае думкі і жаданні.

Як часта ў нас пераважвае жаданне паслаць смс або патэлефанаваць сябрам і сваякам, замест асабістай сустрэчы? Як часта мы адсылаем шаблонныя смскі і віншаванні, запампаваныя з інтэрнэту. І дзе ж тады мы сапраўдныя ў зносінах са сваімі блізкімі?

Мы складаем меркаванне не толькі аб навакольных людзях, але і аб сабе па фатаграфіях. Мы робім сотні здымкаў замест таго, каб проста спыніцца і атрымаць асалоду ад назірання. Мы развучыліся карыстацца ўласнай памяццю, цяпер гэтую ролю выконвае фотаальбом.

Нашая самаадзнака адыходзіць на другі план у параўнанні са знешняй адзнакай .Такія, на першы погляд маргінальныя паняцці, як другаснасць, імітацыя, бутафорыя, становяцца галоўнымі чыннікамі культурнага працэсу.

Тыражыраванне візуальных вобразаў замінае нам ў адэкватным успрыняцці свету. Візуалізацыя нашых пачуццяў прыводзіць да яшчэ горшага — да поўнай іх прафанацыі. Нездарма Курт Ванегут аднойчы заўважыў: «Калі нехта кажа мне — «Я цябе люблю», мне хочацца прыставіць да скроні дула пісталета.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.