У Гродна пройдзе Фэст экскурсаводаў

17 апреля 2012 в 14:41
Поделиться
Класснуть
Отправить

21—22 красавіка ў Гародне чарговы раз пройдзе Фэст экскурсаводаў.

Галоўная ідэя Фэста — прыцягненне ўвагі людзей да праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Таму мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў — 18 красавіка.

Усе экскурсіі бясплатныя.

21 красавіка:

  • «Гародня кінатэатральная» — 11:00, сустэча каля Драмтэатра. Таццяна Казак, Таццяна Касатая.
  • «На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні» —  13:00, сустрэча каля помніка Гарнавых (Стары мост). Андрэй Чарнякевіч.
  • «З гісторыі гродзенскай чыгункі» — 15:00, сустрэча каля воданапорных вежаў Кася і Бася на вул. Свердлава. Таццяна Касатая.
  • «Маляванне святлом. Гарадзенскія фотамайстэрні ў 19 ст.» — 17:00, сустрэча ў скверы за палацам тэкстыльшчыкаў (перад Домам побыту). Таццяна Казак.


22 красавіка:

  • «Гісторыя пажараў у Гародні» — 11:00 сустрэча каля фантана на Савецкай плошчы. Мечыслаў Супрун.
  • «Музей пажарнай службы» — 12:00 сустрэча каля пажарнай каланчы. Ірына Качан.
  • «Гарадзенскімі шляхамі В. Быкава» — 13:30 сустрэча каля помніка В. Д. Сакалоўскаму на вул. Савецкай. Ігар Ламека.
  • «Маргінальная Гародня» — 16:00, сустрэча каля Фарнага касцёла. Сяргей Раманаў.


У канцы экскурсій турыстычная фірма «Мерцана» будзе ладзіць конкурсы, пераможцаў чакаюць падарункі.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.