У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

26 апреля 2017 в 19:24
Поделиться
Класснуть
Отправить

28 красавіка ў 18:30 у канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, адбудзецца фінальнае шоу фолк-конкурсу «Гарадзенская беларусачка-2017». Конкурс праводзіцца з мэтай адраджэння беларускіх нацыянальных традыцый, папулярызацыі беларускай мовы і народнай творчасці, прыцягнення ўвагі гродзенскай моладзі да спадчыны беларускай культуры. За амаль два дзесяцігоддзя існавання конкурс прайшоў вялікі шлях развіцця ад лакальнага фальклорнага конкурсу да сапраўднага шоу — свята прыгажосці і беларускасці.

Будучая «Гарадзенская беларусачка» павінна быць выдатнай дзяўчынай. Канкурсанткам трэба будзе прадэманстраваць журы свабоднае валоданне беларускай мовай і веданне нацыянальных традыцый, эрудыцыю, кемлівасць і шырокі кругагляд. На сцэну дзяўчаты будуць выходзіць не толькі ў беларускіх нацыянальных строях, але і гістарычных сукенках і сучасным стылізаванным адзенні ад вядомага беларускага мадэльера.

Пачынаючы з кастынгу конкурсу, два месяцы, увесь падрыхтоўчы працэс шырока асвятляўся на тэлеканале «Гродна Плюс» у «Дзённіках беларусачкі-2017»: першыя заняткі, першыя трэніроўкі і інтэрв'ю на тэлебачанні, сустрэчы з пераможцамі мінулых гадоў, наведванне заняткаў у фітнэс-цэнтры, знаёмства з тэарэтычнымі асновамі традыцыйнай беларускай кухні. Майстар-клас для дзяўчат праводзуў шэф-повар рэстарана «Королевская охота». Таксама дзяўчаты падрыхтавалі настой з мёду – кактэйль «Чараўніца кветак», рацэптам якога падзялілася пчаляр, кіраўнік «Мядовага шляха» Вольга Гаўрылік. А ў Сусветны дзень паэзіі адзін з заняткаў для удзельніц правялі гродзенскім аддзеленні «Саюза пісьменнікаў Беларусі».

Дарэчы, у фінале будзе некалькі навінак. Па-першае, харэаграфічны нумар з элементамі чырлідынгу. Па-другое, фінальнае шоў мае сцэнарную назву «Беларусачка праз час» і будзе больш сюжэтным. Арганізатары кажуць, што ўзгадаюць і мінулае і сучаснасць. Журы конкурсу будзе складацца выключна з мужчын, сярод якіх прадстаўнікі культуры і мастацтва, тэлебачання, а таксама музыкант, паэт, лідар гурта HURMA, Мікіта Найдзёнаў. Пастаноўшчыкам дэфіле і новага кірунку ў конкурсе, чырлідінгу, стала майстар спорту, трэнер і капітан групы падтрымкі «Айсберг» Наталля Вялічка.

У новым фармаце прайшла і фатасесія ўдзельніц — у гэты раз яны прымерылі на сябе сукенкі і вобразы сапраўдных шляхетных асоб. Гэтым арганізатары конкурсу хацелі паказаць, што беларусачка ў гістарычным разуменні — гэта не толькі сялянка ці жыхарка вёскі, але і знатная дзяўчына, якая быццам толькі сышла з партрэтаў вядомых мастакоў. Праводзіў фатасесію нязменны фатограф конкурсу — Сяргей Марозаў, у «Кронан Парк Гатэле»,з дапамогай цырульнікаў ды візажыстаў.

Піяр-мэнаджар конкурсу, Сяргей Іваноў, адзначае, што сёлетняя «Гарадзенская беларусачка» ужо адрозніваеца ад папярэдніх. Упершыню за 20 гадоў існавання конкурсу вырашана было правесці кастынг. Галоўным крытэрыям заставаліся: свабоднае валоданне беларускай мовай. На самім конкурсе застанецца кулінарны конкурс, але плануецца адысці ад звыклых караваяў і прыгатаваць іншыя беларускія стравы ды напоі.

Сярод 24 дзяўчат, што прыйшлі на кастынг «Гарадзенскай беларусачкі», журы адабрала 10. А ў фінала конкурса ўдзел будзе прымаць сем дзяўчат з трох ВНУ, двух каледжаў, а таксама настаўніца адной са школ Гродна.

Гледачоў чакае дэфіле ўдзельніц у калекцыі, якая спалучае ў сабе нацыянальныя ўзоры і сучасныя лініі і формы. Будзе прысутнічаць на конкурсе і яе аўтар — стварае вядомы беларускі дызайнер-мадэльер з горада Мінска, выкладчык Нацыянальнай школы прыгажосці Анастасія Фальковіч

Праз час забыцця адрадзілі «Гарадзенскую беларусачка» тры гады таму, у межах акцыі «Гродна — культурная сталіца Беларусі». Заслуга ў гэтым галоўнага ідэйнага натхняльніка і дырэктара фолк-конкурсу — Андрэя Чэпялюка.

Інфалінія: +375 (33) 321-35-70показать телефон

Каса: +375 (152) 74-17-78показать телефон, кошт білета 5–6 руб.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.