З арэндай новага памяшкання для гродзенскага музея Васіля Быкава надышла крытычная фаза. Кіраўніцтва…

8 марта 2011 в 23:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

З арэндай новага памяшкання для гродзенскага музея Васіля Быкава надышла крытычная фаза. Кіраўніцтва музея вымушана было пайсці на ануляванне дамовы на арэнду з мясцовым ЖКГ з-за немагчымасці самастойна аплочваць камунальныя паслугі.

Супрацоўнік музея Аляксей Дземідовіч лічыць, што воля гродзенскіх улад захаваць музей ёсць, толькі пакуль не вызначана, якая бюджэтная арганізацыя будзе пастаянна дапамагаць музею:

– Нам толькі арэнду зрабілі – самы маленькі каафіцыент, яна недарагая, але ж святло, цяпло і ўсё гэта вылілася амаль у 300 тыс. Ужо за два месяцы, студзень і люты, не аплочана. Бухгалтар пайшла да яго, Мельнікава, я ён гаворыць, што як не пацягнем, то здадзім назад. Ордэр па-сутнасці аддалі, дамову развязалі, таму што плаціць не ў сілах. Я кажу, што гэта каморка – багаты дзед за польскім ці якім там часам большую меў на кумпякі, у нас на Случчыне не галадалі.

Па словах Аляксея Дземідовіча, гродзенскае абласное ўпраўленне культуры прасіла камунальнага ўласніка пра незасяленне пустуючага пакуль памяшкання пад музей з надзеяй, што ў хуткім часе музей запрацуе.

Для гэтага неабходныя вялікія сродкі, нават на рамонт памяшкання і афармленне экспазіцый. Калі сродкаў не будзе, то ёсць небяспека закрыцця музея, а каштоўныя рарытэты, якія перадалі сваякі ды блізкія Васіля Быкава будуць запатрабаваны назад.

Цяпер музей больш нагадвае перапоўненае сховішча ў каморцы плошчаю ў 15 квадратных метраў.

s13.ru

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.