Прэзентацыя кнігі Алеся Краўцэвіча «Гедымін», і персанальная выстава графіка Ігара Гардзіёнка 8 мая ў галерэі «Крыга»

7 мая 2012 в 17:12 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить

Прэзентацыя кнігі Алеся Краўцэвіча «Гедымін», і персанальная выстава графіка Ігара Гардзіёнка адбудзецца 8 мая а 18-ай гадзіне ў Галерэі «Крыга».

Крыга
Аўтар лічыць, што Гедымін у Беларусі заслугоўвае мець свой гераічны культ. Ён самым непасрэдным чынам спрычыніўся да стварэньня беларускага народу. Гедымін упершыню ў гісторыі аб’яднаў у адной дзяржаве ўсе галоўныя гістарычныя вобласьці Беларусі: Літву, Палесьсе, Полаччыну, Віцебшчыну, Тураўшчыну, Магілёўшчыну, Берасьцейшчыну і Гарадзеншчыну. Гэта адбылося дзесьці ў 40-я гады ХІV стагодзьдзя. І менавіта гэтае аб’яднаньне загарантавала пасьпяховы этнагенэз беларусаў.

Сааўтар Алеся Краўцэвіча — таленавіты малады графік, выкладчык Акадэміі матацтваў Ігар Гардзіёнак. Ілюстрацыі зробленыя на вельмі высокім узроўні, мастак працаваў з добрым веданьнем матэрыяльнай атрыбутыкі Сярэднявечча. Кансультаваў яго прафэсар Юрась Бохан. дзякуючы гістарычна дакладнаму аздабленьню Ігара Гардзіёнка, кніга пра Гедыміна мецьме попыт. Гэтаму павінна паспрыяць і тое, што кніга дзьвюхмоўная — на беларускай і ангельскай мовах.

Шчыра запрашаем !

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.