Канцерт N.R.M. 5 ліпеня ў Гродна ў клубе «Пушкін» Легендарны беларускі гурт N.R.M. пасля…

26 июня 2011 в 23:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

Канцерт N.R.M. 5 ліпеня ў Гродна ў клубе «Пушкін»

Легендарны беларускі гурт N.R.M. пасля даўгатэрміновага перапынку аднавіў канцэртную дзейнасць. Першы канцэрт адноўленага N.R.M. адбыўся ў Мінску ў межах юбілейнай 15-ай «Рок-Каранацыі 2011», дзе яны атрымлі усе галоўныя ўзнагароды: «Лепшы рок-гурт Беларусі» ды «Лепшы Альбом» за альбом «Тры чарапахі». N.R.M. накіраваўся ў бясконцае турнэ па сваёй Радзіме пад назвай «Да пабачэньня — Прывітаньне». Аснову рэпертуара гурта складаюць вядомыя хіты: «Тры чарапахі», «Адзірыдзідзіна», «Песьні пра каханьне», «Лёгкія-лёгкія», «Паветраны шар», «Чыстая-сьветлая» ды інш. Зараз гурт піша новы альбом. Некаторыя песьні з якога таксама выконвае на сваіх выступах.

Ужо адбыліся паспяховыя канцэрты па гарадах Беларусі і Польшчы. На канцэртах пануе атмасфэра эмацыянальнага ўздыму і каханьня. Абыякавых проста не застаецца! У бліжэйшых планах гурта канцэрты ў Мінску, Гродна, Магілеве, Гомеле, выступ на Купальлі над ракой Бобр ды інш. Есць дамоўленасці з арганізатарамі канцэртаў у Расіі, Польшчы, Літвы й Украіны.

Кошт квіткоў:

Загадзя: 20000 Br

У дзень канцерту: 30 000 Br

+375 (29) 13-15-333показать телефон

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.