Адкрыццё фотавыставы «Партрэты з усяго свету» польскага фотамастака Гжэгожа Функе адбудзецца  29…

25 июля 2011 в 23:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

Адкрыццё фотавыставы «Партрэты з усяго свету» польскага фотамастака Гжэгожа Функе адбудзецца 29 ліпеня ў 17 гадзін у выставачнай залі па Ажэшка.

Старая жанчына з сігарай, мужчына, які корміць катоў, ахоўнікі, якія адпачываюць у цяньку храма. Гэта партрэты, якія глыбока ўкарэніліся ў сваёй культуры, якія так шмат кажуць пра месца і час. Партрэты, якія паказваюць звычайнага чалавека насуперак паўсюднай эстэтыцы мас-медыя. Гжэгож Функе асаблівым чынам і па-свойму робіць інтэлектуальны сінтэз і вельмі выразна дазваляе зведаць гледачу ўласную прысутнасць у прасторы, якая для большасці недасягальная ці пакуль невядомая, падаецца на www.portretswiata.pl.

З беларускага боку выстава арганізаваная народным фотаклубам «Гродна» і Гродзенскай выставачнай заляй.

Твой Стыль

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.