Персанальная выстава Ларысы Макатун у Крызе

2 октября 2012 в 09:20 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить

5 — 19 кастрычніка запрашаем на персанальную выставу Ларысы Макатун!

Пятага кастрычніка адкрываецца цікавая выстава жывапісу мастачкі з горада Менска, Ларысы Макатун. Ларыса Дацэнт кафедры МДМ. Выкладае на кафедрыманументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2001) дысцыпліны:
«Кампазіцыя», «Жывапіс», «Колеразнаўства», «Праца у матэрыяле», а так сама кіруе дыпломнымі працамі.

Скончыла Беларускае дзяржаўнае мастацкае вучылішча имя А. К. Глебава (1991), Беларускую акадэмію мастацтваў, спецыяльнасць
«Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва» (1998).

Член Беларускага саюза мастакоў (1999), з 1992 года бярэ ўдзел у рэспубліканскіх, замежных, міжнародных мастацкіх выставах. Працуе ў галіне станковага жывапісу.

Вернісаж адбудзецца 5 кастрычніка (пятніца), а 17-ай гадзіне.

Шчыра запрашаем !

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.