Выстава гродзенскага графіка Юры Якавенкі 8 верасня ў Новым замку Па словах мастака, на выставе…

5 сентября 2011 в 23:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

Выстава гродзенскага графіка Юры Якавенкі 8 верасня ў Новым замку

Па словах мастака, на выставе будуць прадстаўленыя яго любімыя працы, пачынаючы з 1993 году.

Я падрыхтаваў да выставы даволі шмат серый сваіх графічных прац, шмат якія раней у Гродне не выстаўляліся. Будзе, напрыклад, вялікі праект “ALFABETO”, прысвечаны алфавіту. Гэтая папка з 8 графічных прац выдадзеная ў Італіі — футляр, папера, эсэ да серыі, напісанае італьянскім празаікам — усё будзе выстаўленае. Таксама серыя з 24 прац «Руны», новая серыя з 26 прац «Малы алфавіт».

На выставе таксама пакажуць выдадзеную ўручную «Песню пра зубра» Міколы Гусоўскага, ужо вядомую гродзенцам. Таксама Юры Якавенка змесціць у экспазіцыю цынкавыя дошкі — матрыцы, з якіх робяцца адбіткі на паперы.

У музеі ёсць добрае абсталяванне, якое я хачу выкарыстаць напоўніцу — напрыклад, шкляныя каўпакі, пад якія можна змясціць цікавыя рэчы, з дапамогай якіх я працую, — кажа графік.

Адкрыццё выставы адбудзецца а 16 гадзіне.

У жніўні ў літоўскім Шаўляі Юры Якавенка ўдзельнічаў у міжнародным пленэры мастакоў. За праект “ALFABETO” гродзенскі графік атрымаў Ганаровы дыплом мэрыі горада Шаўляй.

10 верасня ў польскім горадзе Востраў Велькапольскі мастаку ўручаць ІІ прэмію ХІV Міжнароднай біенале графікі малых форм і EXLIBRIS.

Твой Стыль

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.