Паказ фільмаў з цыкла Visa Stories 23 верасня Таксама кожны прысутны зможа далучыцца да фотаакцыі…

5 сентября 2011 в 23:00 Мавва
Поделиться
Класснуть
Отправить

Паказ фільмаў з цыкла Visa Stories 23 верасня

Таксама кожны прысутны зможа далучыцца да фотаакцыі «БЕЗ ВІЗЫ!».

Паводле улётак, распаўсюджаных арганізатарамі, фільмы Visa Stories распавядаюць пра тое, як «існуючы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам візавы рэжым знішчае мары, разрывае сямейныя сувязі, перашкаджае развіццю культуры і чалавечых адносінаў».

Запланаваны паказ дзвюх дакументальных стужак. «Падзеленая сям’я» гэта фільм пра тое, як дзеці, што жывуць у Літве, страчваюць сувязь з бацькамі, якія жывуць у Беларусі — паміж імі мяжа, якой ніколі раней тут не было. Другі фільм, «Прастора Яны» гэта гісторыя дызайнеркі з Полацка, якой неабходныя падарожжы для прафесійнага росту.

Паказ пачнецца ў 19.00 у клубе «Мавва» на вуліцы Сацыялістычнай 32. Удзельнікі мерапрыемства змогуць таксама далучыцца да фотаакцыі «БЕЗ ВІЗЫ!» — зрабіць здымак са стылёвым «памежным штампам». Пасля паказа запланавана абмеркаванне.

Твой Стыль

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.