XIV Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно ў Гродне Конкурсныя паказы найбуйнейшага ў свеце…

13 сентября 2011 в 23:00 Красная звезда
Поделиться
Класснуть
Отправить

XIV Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно ў Гродне

Конкурсныя паказы найбуйнейшага ў свеце агляду кароткаметражнага кіно — Манхэтэнскага фестываля — упершыню пройдуць у Гродне.

Пляцоўкай для прагляду і працы глядацкага журы з 30 верасня да 2 кастрычніка арганізатары абралі кінатэатр «Чырвоная зорка».

Фільмы кароткаметражныя, таму на кожным паказе гледачы ўбачаць усе конкурсныя стужкі па чарзе. Працяг праграмы — 120 хвілін.

  • Выпадак перад банкам / Incident By A Bank
    Рубэн Остланд / Швецыя / 9 хвілін 30 секунд.

    Фільм зняты пры дапамозе толькі адной камеры. 90 чалавек аднаўляюць няўдалае рабаўніцтва банка, якое адбылося ў Стакгольме ў чэрвені 2006 года. Залаты мядзведзь Берлінскага міжнароднага кінафэсту за лепшы кароткаметражны фільм у 2010 годзе.

  • Dik
    Крыстофер Столеры / Аўстралія / 10хв.
    Шасцігадовы хлопчык прыносіць хатняе заданне з школы, якое прымушае бацькоў цікавіцца ягонай сэксуальнай арыентацыяй.
  • Мак / Mak
    Джэральдзін Зосса / Швейцарыя / 18 хв.
    14-гадовая Іллінка, якая толькі што нарадзіла сына, ужо год жыве ў Швейцарыі з сваімі малдаўскімі мамай і цёткай.

    Маці Іллінкі даведваецца пра месца, куды можна аддаць непажаданае дзіця…


  • Я кахаю Люсі / I Love Luci
    Колін Кенэдзі / Шатландыя / 11 хв.
    Камедыя пра зубы, каханне без узаемнасці і магчымасці аднаго сабакі паўплываць на лёс пары, якой не выпадае быць разам.
  • Легенда пра бабровую гаць / The Legend of Beaver Dam
    Джэром Сэйбл & Элі Батальён / Канада / 12хв.
    Спеў ля вогнішча абуджае жахлівую пачвару, і Дэні Зігвітц павінны выратаваць сваіх таварышаў ад жахлівай разні.
  • Сэксцінг / Sexting
    Ніл ЛаБут / ЗША / 8хв.
    Спыніўшы стасункі з жанатым мужчынам, маладая жанчына вырашае сустрэцца з яго жонкай за кубачкам кавы.
  • Лес / The Forest
    Карпаці Дёрдь Мор / Венгрыя / 12хв.
    У лесе адбылося забойства. Малады чалавек аказваецца ўцягнуты ў шэраг дзіўных здарэнняў…
  • Праца ўрача / A Doctors Job
    Хуліо Рамос / Перу / 10хв. 30с.
    Доктар Рамон Моран падпрацоўвае таксістам, каб утрымліваць сваю псіхічна хворую маці. Злачынства, у якім ён аказаўся замяшаны, стала выпрабаваннем для яго годнасці і маральных прынцыпаў.
  • Давід и Галіяф / David and Goliath
    Джордж Завердас / ЗША / 12хв.
    Сапраўдная гісторыя пра чалавека, сабаку і Халакост.
  • Пятніца пакутнікаў/ Martyr Friday
    Абу Бакр Шокі / Егіпет / 10хв.
    Погляд знутры на падзеі, якія адбыліся ў Каіры ў 2011 годзе.
  • http://t-styl.info/

    Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.