Беларусь на фотографиях 100 лет назад и сейчас. Изменилась?

7 октября 2021 в 09:33
Поделиться
Класснуть
Отправить

Сёння — роўна 145 гадоў з дня нараджэння беларуска-польскага фотамастака Яна Булгака, бацькі нашай фатаграфіі. Булгак пабываў у розных беларускіх гарадах і глыбінках і заўсёды рабіў там цікавыя кадры — найперш архітэктурныя. Onliner паказвае, як у 20-м стагоддзі выглядалі Мір і Нясвіж, Крэва і Навагрудак, Гродна, Пінск і Слонім.

Пачнём, бадай, з любага для турыстаў і беларусаў Гродна. Фарны касцёл, гандаль і, натуральна, Каложа. Глядзім, як яны выглядалі стагоддзе таму.

Пінск — адзін з найпрыгажэйшых і лямпавых гарадоў Беларусі. Вока Яна Булгака таксама не абмінула гэтага ўтульнага мястэчка.

Разам з фотамастаком заглянем і ў старажытны Слонім — горад, які незаслужана не карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў.

Далей пройдземся па найбольш папулярных турыстычных маршрутах. Вядома ж, першымі ў галаву трапляюць Мірскі ды Нясвіжскі замкі.

Далей адпраўляемся туды, «дзе на ўзвышшах наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы».

А непадалёк ад Навагрудка знаходзіцца напаўвымерлая вёсачка Любча, не вельмі багатая на турыстаў, але ж там знаходзіцца чароўны палац.

Яшчэ адзін зруйнаваны палац месціцца ў Крэве. Мяркуючы па фотаздымках, там нічога не змянілася дагэтуль, як і ў Навагрудку.

У канцы ж даведаемся, як выглядалі сотню гадоў таму папулярныя месцы адпачынку беларусаў — Браслаў і возера Свіцязь.