В галерее Triniti открылась выставка Павла Татарникова «Дом»

14 января 2022 в 12:05
Поделиться
Класснуть
Отправить

Выстава Паўла Татарнікава «Дом» з'яўляецца рэтраспектывай творчасці аўтара з нагоды 50-гадовага юбілею. Экспазіцыя алегарычна раскрывае розныя главы, і грані творчай асобы Паўла Татарнікава.

Мы можам умоўна падзяліць экспазіцыю на некалькі сэнсавых частак, першая — гэта падмурак «Дома» — сям'я. Аўтар нарадзіўся ў творчай, мастацкай сям'і. Павел прысвячае гэтую выставу таксама 80-годдзю бацькі, мастака Юрыя Татарнікава (1941–2005). Чыя праца «Дом» і дала назву выставе, на карціне намалёван дом у якім нарадзіўся Павел Татарнікаў. У экспазіцыі прадстаўлены таксама дзіцячы партрэт аўтара, намаляваны яго маці, Валянцінай Татарнікавай-Панок. Ёсць раннія працы Паўла, якія ён маляваў у дзяцінстве, а таксама малюнкі яго сына, Яна Татарнікава.

Другая частка, гэта знакамітыя ілюстрацыі аўтара, «парадная гасцёўня» хаты, гэта працы прасякнутыя легендамі і міфамі, у іх ёсць каралеўская годнасць і глыбінная паганская дзікасць. У гэтай частцы экспазіцыі прадстаўлены ілюстрацыі для зборніка беларускіх народных казак «Залатая шарсцінка, срэбранная павуцінка» і для кнігі по кітайскаму міфу «Стралок і дзесяць сонцаў». А таксама гістарычныя рэканструкцыі беларускіх гарадоў і замкаў, партрэтаў славутых землякоў. Асаблівую цікавасць для жыхароў горада могуць уявіць гістарычныя рэканструкцыі старога замка горада Гродна.

У наступнай частцы экспазіцыі прадстаўлена серыя літаграфій аўтара. Гэта лірычныя, больш інтымныя працы «Ён» і «Яна», «Рашнія забавы», «Галава адама», трыпціх «Першанец» і серыя літаграфій «Танец».

І адметнасцю экспазіцыі, яе «таемным пакоем» з'яўляецца серыя эскізаў і замалёвак, падрыхтоўчых малюнкаў, графічных рэканструкцый на розныя тэмы: міфалагічную, гістарычную, казачную, літаратурную.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.