Будзьма беларусамі: Зробім Горадню культунай сталіцай разам

10 декабря 2013 в 10:34
Поделиться
Класснуть
Отправить

Зробім Горадню культурнай сталіцай разам! Размова ў гарадзенскай культурнай супольнасці.

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае 12 снежня гарадзенскую культурную супольнасць шчыра паразмаўляць пра магчымасці і выклікі, што дае статус культурнай сталіцы для роднага горада.

У сустрэчы возьмуць удзел прадзюсар, арт-дырэктар Віталь Броўка з Віцебска, культурніцкі мэнэджар, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі» Юры Стукалаў з Магілёва, а таксама прафесійныя мэнэджары культурніцкіх праектаў, прадстаўнікі ўстановаў культуры Горадні.

Тэма гаворкі мае і перадгісторыю, і нацыянальны маштаб. З 2010 года ў Беларусі з’явілася традыцыя вызначаюць культурныя сталіцы. У наступным годзе (пасля Полацка, Гомеля, Нясвіжа і Магілёва) такі статус будзе мець Горадня.

Грамадска-культурную акцыю распачало Міністэрства культуры, а на месцах яе рэалізуюць абласныя выканаўчыя камітэты. Актывiзацыя творчай ініцыятывы, прэзентацыя культурнай самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў, стварэнне ўмоваў для іх сацыяльна-эканамічнага развіцця праз сферу культуры — такія мэты акцыі «Культурная сталіца Беларусі» прапісаныя ў адпаведным Палажэнні Мінкульта.

Якую карысць могуць прынесці грамадскія арганізацыі, ініцыятывы і творчыя аб’яднанні, каб Горадня была ў наступным годзе культурнай сталіцай не намінальна, а рэальна? Ці зможа высокі іміджавы статус горада аб’яднаць тых, хто стварае культуру прафесійна і на грамадскіх пачатках?

Ці знойдзецца ў плане мерапрыемстваў у рамках акцыі «Горадня — культурная сталі ца Беларусі ў 2014 годзе» месца для сумесных дзеянняў творцаў, культурных мэнаджараў і чыноўнікаў?

Гэтыя ды іншыя пытанні, адказы на якія могуць узбагаціць культурніцкі фон будучай культурнай сталіцы, будуць абмеркаваныя падчас гутаркі ў чацвер.

Такое абмеркаванне ў Магілёве ў мінулым годзе дало багаты плён і ўзбагаціла культурніцкае жыццё горада. І каб Горадня не ўпусціла свой шанец, запрашаем усіх неабыякавых: і адмыслоўцаў, і аматараў.

Сустрэча адбудзецца 12 снежня 2013 г.
Горадня, кавярня «Салодкі пачастунак» (вул. Ажэшкі, 25).
Пачатак у 18:30.

Даведкі:
+375 (29) 106-85-94показать телефон, Хрысціна Марчук, каардынатар ГКК «Будзьма беларусамі!» па Гарадзенскім рэгіёне.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

1 комментарий
Аноним #8e9
10 декабря 2013 в 13:48
Будзьма!!!