Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! запрашае усіх рэкламістаў, якія працуюць у Гродне ці Гродзенскай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў, прысвечанай вынікам сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі.
Мерапрыемства разлічанае на спецыялістаў у галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў.
Семінар адбудзецца 13 кастрычніка ў малой зале Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Колькасць удзельнікаў — да 50 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ.
Праграма:
Пра Фестываль:
AD.NAK! — гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR, а яго галоўная мэта – звярнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку, а таксама грамадства Беларусі на рэкламу і іншыя сродкі маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове.
Галоўная адметнасць другога Фестывалю — звярнуць значную ўвагу на работы, скіраваныя на прасоўванне розных культурніцкіх праектаў, якія былі створаныя і прасоўваліся да сваёй аўдыторыі маркетынгавымі інструментамі і шляхамі.
Сёлета Фестываль прайшоў ужо другі раз.
Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць кіраўніку праекту Marketing.by Сяргею Скараходу (тэл.: +375 29 755-1434, 177-0121, 25 978-9787, e-mail: ss@marketing.by) альбо прадстаўніку аргкамітэту Фестывалю ў Гродне Сяргею Фінскаму (e-mail finski@tut.by, тэл: +375 29 786-9384, +375 29 625-8861).
http://t-styl.info/
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.