Вернісаж: Юбілейная выстава Анатоля Скамарошчанкі ў «Крызе»

18 марта 2014 в 19:11 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить

У аснове экспазіцыі, падрыхтаванай да 60-годдзя гарадзенскага мастака — працы, створаныя цягам апошніх месяцаў. На выставе прадстаўленыя тэматычныя творы, пейзаж, партрэт, нацюрморт. Сам мастак ацэньвае сваю творчасць як рэалізм з налётам сюрэалізму.

Фотздымкі з адкрыцця выставы

Да ўвагі наведнікаў — пераасэнсаванае асяроддзе. Наваколле, перапрацаванае ўспрыняццем мастака. Кожны дзень іншы. Месяцы і гады трансфармуюцца ў творчасці, хаця падмурак, закладзены самой прыродай ад пачатку, застаецца нязменным.

Анатоль Скамарошчанка нарадзіўся ў 1954 годзе ў Гродне. Вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Глебава і на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Акадэміі мастацтваў (Мінск). Сябра саюза дызайнераў Беларусі.

Выстава будзе працаваць да 1 красавіка.

Фота: Iлля Гелей па загаду Grodno.in

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.