У «Крызе» прадставілі «Існасць»

18 октября 2011 в 14:08 Крыга
Поделиться
Класснуть
Отправить

У гродзенскай галерэі «Крыга» 17-га кастрычніка адкрылася выстава кавалёў Віктара Старухіна і Алеся Панцялея. Хлопцы прадставілі гарадзенцам свае творы з жалеза.

Гарадзенскі каваль Юрась Мацко (на здымку), што працуе з жалезам больш за 20 год, хваліць працы хлопцаў:


— «Гэтых хлопцаў, я ведаю завочка ўжо вельмі даўно — нават пад час іх вучобы ў акадэміі мастацтваў і вельмі добра, што яны працягваюць сваю не каньюктурную працу з жалезам”.

— «Чаму «Існасць»? Таму што жалеза — яно нібы жывое і нам хацелася паказаць яго жыццё» — кажа Віктар Старухін.

Творы, што прадстаўленыя на выставе, знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце.

 
Асноўную частку выставы займае твор «Ветразь».

— «Гэты твор рыхтаваўся да конкурса, прысвечанага 90-годдзю БНР і мы вырашылі яго паказаць у Гародні. Ён паказвае, як бел-чырвона-белы сцяг лунае як ветразь у паветры.» — кажуць кавалі.

Выстава у галерэі «Крыга» будзе працаваць ў Гродна да 3-га лістапада. 
  

t-styl.info

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.